Мінздароўя апублікавала новую статыстыку наконт сітуацыі з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 351 смерць пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 22 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 023 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 518 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памер 351 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 346 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 37 923 пацыента (+257). Усяго праведзена 876 639 тэстаў на COVID-19, паведамілі ў міністэрстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў