Міністр па справах палацу прэзідэнта Сірыі перадаў Лукашэнку ліст ад Асада


Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Мансурам Аззамам, перадае БелТА.

«Добра, што вы прыехалі ў Беларусь, для нас гэта вельмі карысна, што называецца, з першых вуснаў даведацца, як жыве сёння паважаны намі сірыйскі народ, прэзідэнт Сірыі і якая сітуацыя ў краіне», – сказаў яму Лукашэнка.

Мансур Аззам адказаў, што сустрэча з Лукашэнкам – гэта «сведчанне тых цёплых стасункаў, якія звязваюць прэзідэнтаў дзвюх краін». Ён таксама перадаў ліст Лукашэнку ад Башара Асада, змест якога не паведамляецца.

Аззам наведвае Беларусь 1-5 красавіка. Ён ужо сустракаўся з кіраўніцай Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Генадзем Салаўём.

Аззам таксама пабываў на МАЗе, у культурна-спартовым комплексе «Менск-Арэна», Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальнай бібліятэцы, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку « Нясвіж ».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў