Міністр Макей прыехаў пачаставацца бургерамі ад Цімаці

Цімаці адкрыў у Менску новую бургерную. Арцём Лява / Belsat.eu

Адным з гасцей на адкрыцці новай бургернай расейскага рэпера Цімаці ў Менску стаў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

На адкрыццё прыйшло некалькі тысяч чалавек. Фота: Арцём Лява / Belsat.eu

Установа адкрываецца ў гандлёвым цэнтры «Dana Mall». Наведнікам раздаюць дармавыя бургеры.

Цімаці ў атачэнні аховы і фанатаў. Фота: Арцём Лява / Belsat.eu

Перад цэнтрам агарадзілі пляцоўку для гледачоў шоу-праграмы, куды ахвотных пускалі праз міліцэйскія рамкі.

Адным з іх стаў і кіраўнік МЗС Беларусі. Фота: Арцём Лява / Belsat.eu

На разагрэве выступаюць гурт «Арыгамі», спявак Арсі ды іншыя.

Міністр на адкрыцці бургернай. Фота: Арцём Лява / Belsat.eu

Паводле ацэнкі карэспандэнта «Белсату», на адкрыццё прыйшло каля 3 тысяч чалавек.

МЗС Беларусі пракаментавала візіт Кіркорава ў Менск: «мы ўсе сур’ёзна хворыя»

МГ belsat.eu

Hавiны