Мінфін прапанаваў павялічыць базавую велічыню. Могуць вырасці штрафы і сацыяльныя выплаты

Міністэрства фінансаў падрыхтавала пастанову ўрада, якая прадугледжвае павелічэнне базавай велічыні да Br 27.

Дакумент ужо знаходзіцца на разглядзе ў Саўміне. Пра гэта FINANCE.TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Павелічэнне базавай велічыні да Br 27, як чакаецца, адбудзецца з 1 студзеня 2020 года.

У мінулы раз базавую павысілі 1 студзеня 2019 года (з Br 24,5 да Br 25,5).

З ростам базавай павялічыцца памер некаторых сацыяльных выплат і штрафаў.

Людзі больш зарабляюць, а прадпрыемствам спатрэбілася валюта. Чаму даражэюць долар і еўра?

ЮВ belsat.eu

Hавiны