Мінаховы здароўя хоча забараніць прадаваць алкаголь асобам, якія не маюць 21 год


Міністэрства аховы здароўя агучыла адказ на электронныя звароты беларусаў у справе заканадаўства, якое рэгулюе і абмяжоўвае абарот алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў. Ліст міністэрства апублікаваны на сайце ведамства.

«Міністэрства і раней неаднаразова выступала з ініцыятывамі аб абмежаванні часу і месцаў продажу алкагольных напояў, а таксама і нават да ўвядзення поўнай забароны продажу алкагольных напояў асобам маладзейшым за 21 год. Ініцыятыва знайшла падтрыманне з боку большасці органаў дзяржаўнага кіравання», – адзначаецца ў лісце ведамства.

«Праца ў гэтым кірунку знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства і атрымае працяг», – адзначаецца ў адказе на звароты грамадзянаў.

Hавiны
У самалётах «Белавіі» можна будзе набыць гарэлку і цыгарэты
2019.08.06 17:11

Але пакуль на самой справе большасць прапанаваных захадаў, сярод якіх і абмежаванне рэкламы, абмежаванне колькасці гандлёвых кропак, забарона на продаж алкаголю на аўтазапраўках, і шэраг іншых, нягледзячы на падтрыманнетз боку дзяржавы, пакуль не мае рэалізацыі.

У справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя нашая краіна па выніках 2018 году апынулася на 27-м месцы па спажыванні алкаголю на душу насельніцтва – 11,2 літра ў год.

Hавiны
Дзяржава хоча, каб беларусы пілі менш, але працягвалі набываць алкаголь
2019.06.14 09:38

Паводле СААЗ, спажыванне чалавекам больш за 8 літраў алкаголю нясе пагрозу не толькі яго здароўю, але і вядзе да дэградацыі грамадства, зніжэння працоўнай прадуктыўнасці і ўплывае на наступныя пакаленні.

СК belsat.eu

Стужка навінаў