Міліцыянты затрымалі Паўла Севярынца


Сустаршыню БХД Паўла Севярынца затрымалі АМАПаўцы. Палітка затрымалі каля яго дому, пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга Севярынец у Facebook.

Павал Севярынец зладзіў акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 і 8 снежня. За правядзенне гэтых мерапрыемстваў палітыка будуць судзіць паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. Яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністратыўны арышт.

Акрамя таго сустаршыня БХД арганізоўвае і будучыя акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы. 17 снежня Павал Севярынец занёс у Менгарвыканкам апавяшчэнне пра акцыі 20 і 21 снежня.

Hавiны
«Чакаем больш людзей, чым 7–8 снежня». Апазіцыя распавяла пра наступную акцыю супраць інтэграцыі
2019.12.16 13:12

СК belsat.eu

Стужка навінаў