Мастака Алеся Пушкіна аштрафавалі за перформанс у Крупках


Суд пакараў Алеся Пушкіна штрафам у памеры 8 базавых велічыняў (204 рубля) за перформанс у абарону беларускай мовы, які мастак правёў 6 чэрвеня на прыступках крамы «Еўраопт» ў горадзе Крупкі.

Пушкін выйшаў з плакатамі «Stop russian agression on Europe» («Спыніце расейскую агрэсію ў Еўропе»), «Russia – war!» («Расея – вайна!»), «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з партрэтамі Пуціна, а таксама плакатам «Беларусь у NATO». Міліцыя затрымала мастака з выкарыстаннем фізічнай сілы. Пушкіна вызвалілі амаль праз содні.

Суд у Крупках 10 чэрвеня палічыў Пушкіна вінаватым у адміністратыўным правапарушэнні паводле ч. 1 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), а таксама па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы), піша spring96.org. Яго аштрафавалі на 8 базавых велічыняў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў