Маскве спадабалася рашэнне Лукашэнкі не ехаць у Польшчу


Сябра міжнароднага камітэту Савету Федэрацыі Расеі, сенатарка з анексаванага Севастопалю Вольга Цімафеева заявіла, што рашэнне Аляксандра Лукашэнкі не паехаць у Варшаву на мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны можна толькі вітаць. Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости».

«Гэта вельмі важная пазіцыя кіраўніцтва Беларусі, годнае стаўленне да нашай агульнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, павага да памяці і подзвігу савецкага салдата», – сказала Цімафеева.

Вольга Цімафеева. Фота – «Парламентская газета», Юры Інякін

«Гісторыя паказвае, што звонку нас перамагчы нельга. Трэба не дазваляць нашым заходнім партнёрам маніпуляваць нашымі адносінамі, нашай агульнай памяццю», – сказала на заканчэнне сенатарка.

  • Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны яшчэ ў сакавіку. Акрамя кіраўніка Беларусі, польскі прэзідэнт даслаў запрашэнні лідарам ЕЗ, NATO і краінаў Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджану, Малдовы, Украіны, Грузіі).
  • У МЗС Беларусі 27 жніўня выказалі падзяку Польшчы за запрашэнне Лукашэнкі, аднак паведамілі, што беларускі бок на мерапрыемстваў у Варшаве будзе прадстаўляць амбасадар Уладзімір Чушаў.
  • Раней польскае выданне «Rzeczpospolita» сцвярджала, што Лукашэнка не прыедзе, бо ў Польшчу не запрасілі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Газета адзначала, што без Пуціна Лукашэнка проста не адважыўся прыехаць у Варшаву.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў