«Rzeczpospolita»: Лукашэнка не паедзе ў Варшаву праз Пуціна

Польскае выданне «Rzeczpospolita» паведамляе, што Аляксандр Лукашэнка не прыме запрашэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды наведаць мерапрыемствы да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, што адбудуцца 1 верасня ў Варшаве.

Паводле газеты, Лукашэнка не прыедзе, бо ў Польшчу не запрасілі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Rzeczpospolita сцвярджае, што без Пуціна Лукашэнка проста не адважыўся прыехаць у Варшаву. Таму Беларусь падчас мерапрыемстваў 1 верасня будзе прадстаўляць толькі амбасадар. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант гэтую інфармацыю не каментуе.

Анджэй Дуда запрасіў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны яшчэ ў сакавіку. Акрамя кіраўніка Беларусі, польскі прэзідэнт даслаў запрашэнні лідарам ЕЗ, NATO і краінаў Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджану, Малдовы, Украіны, Грузіі).

Ці Польшча баіцца расейскіх танкаў у Беларусі?

ІІ belsat.eu

Hавiны