Маладых паэтаў запрашае пленэр Тацяны Сапач


Пленэр для беларускіх паэтаў у трэці раз зладзяць сябры паэткі Таццяны Сапач. Летнік пройдзе 21-25 жніўня на хутары Дубок у хатцы паэткі. Да ўдзелу запрашаюць маладых паэтаў, строгіх узроставых абмежаванняў няма.

«Цягам пленэру паэты змогуць паглядзець на ўласную творчасць па-новаму разам з рэдактарамі ды сапраўднымі майстрамі слова, адкрыць для сябе незнаёмую Беларусь і творчасць іншых», – адзначаюць арганізатары пленэру, сябры Сапач.

Плэнэры – іх прыватная ініцыятыва, ладзяцца без удзелу якіх кольвек-грамадскіх арганізацыяў. Першыя два адбываліся ў вёсцы Маркава на Маладзечаншчыне – у хаце, дзе вырасла Тацяна Сапач. Свае лекцыі, прэзентацыі ды майстар-класы для іх ладзілі Ірына Дубянецкая, Міхась Казлоўскі, Кася Камоцкая, Сяргей Верамейчык, Сяргей Дубавец, Вольга Цярэшчанка, Ларыса Сапач ды іншыя сябры паэткі.

Фота Сяргей Гапон
Мастакі ды паэты Андрэй Анро і Васіліса Паляніна. Фота Сяргей Гапон
Фота Сяргей Гапон
Ганна Комар. Фота Сяргей Гапон

Удзел у пленэры бясплатны. Арганізатары просяць дасылаць заяўкі (вершы і колькі словаў пра сябе) на пошту plenervyraj@gmail.com.

Hавiны
Імбрык і Есіп на радыё «Салярыс»: Сяргей Дубавец прэзентаваў у Менску аповесць «Д’ябал запрэжаны ў плуг»
2019.02.27 10:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў