Майк Пампэёў падтрымаў суверэнітэт і цэласнасць Беларусі

Майкл Пампэёў. Фота – REUTERS/Erin Scott

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША раскрылі падрабязнасці размовы 6 студзеня паміж кіраўніком ведамства Майкам Пампэёў і міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Паводле прэс-рэлізу, Майк Пампэа высока ацаніў падтрыманне Беларусі ў асуджэнні нападу на амбасаду ЗША ў Багдадзе.

У сваю чаргу ён пацвердзіў рашучую прыхільнасць ЗША суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці Беларусі і падкрэсліў умацаванне двухбаковых стасункаў паміж краінамі.

Дзяржсакратар ЗША перанёс візіт у Беларусь

Раней у беларускім МЗС паведамілі, што падчас абмеркавання сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне «Уладзімір Макей выказаў асуджэнне любых дзеянняў, якія парушаюць прывілеі і імунітэты дыпламатычных прадстаўніцтваў, прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах».

Сама размова была прысвечаная пераносу візіту дзяржаўнага сакратара ЗША ў Беларусь у сувязі з нападам у Багдадзе на амерыканскую амбасаду і з наступнай ліквідацыяй іранскага генерала Касэма Сулеймані, якога Вашынгтон падазрае ў датычнасці да нападу.

ЗША не збіраюцца сыходзіць з Іраку

МГ belsat.eu

Hавiны