Лявон Вольскі ладзіць бясплатны онлайн-тур для беларусаў свету

З 16 па 30 красавіка Лявон Вольскі выступіць з онлайн-канцэртамі ў межах праграмы «Акустыка на каранціне» для беларусаў, якія жывуць у розных кутках свету.

Тур пройдзе ў 9 краінах: пачнецца заўтра ў Польшчы. На чарзе Вялікая Брытанія, ЗША, Чэхія, Ізраіль, Нямеччына, Украіна і Літва. Завершыцца ён канцэртам для жыхароў Беларусі 30 красавіка. Арганізатары адзначаюць, што за гэты час спіс яшчэ можа дапаўняцца.

Lavon Volski. World Online Tour Stay home. Акустыка на карантыне Дарагія сяброўкі і паважаныя сябры! Няпростыя часы…

Opublikowany przez Lavon Volski Środa, 8 kwietnia 2020

Рашэнне правесці асобныя выступы для кожнай краіны Вольскі тлумачыць жаданнем «дасягнуць індывідуальнасці, як у жывых канцэртах». Прагляд усіх стрымаў – абсалютна бясплатны.

«У нас быў запланаваны офлайн-канцэрт на 17 сакавіка, але яго адмянілі. Потым мы вырашылі не чакаць і зрабіць онлайн да ўгодкаў БНР, які сабраў шмат праглядаў. І цяпер мы вырашылі, чаму б не зладзіць эксклюзіўныя канцэрты ў розных краінах, каб падтрымаць там беларусаў, даведацца, як у іх справы. На кожны канцэрт будзе асобная праграма», – сказаў музычны прадзюсар Уладзімір Плавінскі.

Падтрымаць онлайн-тур Вольскага можна ахвяраваннямі, частка якіх будзе перададзеная на дапамогу беларускім медыкам, што змагаюцца з каронавірусам.

КА belsat.eu

Hавiны