Лукашэнка забараніў выкарыстанне гуманітарнай дапамогі на «дэструктыўную дзейнасць»


Падчас нарады па пытаннях паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, Аляксандр Лукашэнка загадаў жорстка сачыць за тым, каб сродкі не пайшлі на «дэструкцыйную дзейнасць унутры краіны», паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што за апошні час павялічыліся фінансавыя паступленні замежнай бязвыплатнай дапамогі. За апошнія тры гады іх агульны аб’ём склаў каля $ 240 млн.

«Мы бачым актывізацыю нашых заходніх партнёраў – розных фондаў і асацыяцыяў па фінансаванні так званых гуманітарных праектаў. Маю пазіцыю вы ведаеце. Ні капейкі не павінна быць выдаткавана на дэструктыўную дзейнасць унутры краіны. Выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі з-за мяжы павінна быць пад самым жорсткім кантролем», – запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

На думку кіраўніка краіны, замежную бязвыплатную дапамогу неабходна выдаткоўваць выключна на сацыяльны мэты.

«На гуманітарнай дапамозе ў свой час вырасла нашая так званая апазіцыя, жыла добра, фактычна яе дзейнасць, антыдзяржаўная, асабліва ў той час, фінансавалася з-за мяжы па лініі гуманітарнай дапамогі. Я палічыў, што гэта няправільна, калі палітычную дзейнасць фінансуюць з-за мяжы спонсары па лініі гуманітарнай дапамогі, і ўсталяваў пэўны парадак. Сумленны і адкрыты. Калі гэта гуманітарная дапамога, і яна ідзе на пэўныя мэты, да прыкладу, ахова здароўя, фізкультура і спорт, здароўе людзей, чарнобыльскія праекты, – усё да капейкі павінна паступіць чарнобыльцам, спартоўцам, хворым людзям, я маю на ўвазе ахову здароўя», – цытуе словы Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого».

Яшчэ ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка вызначыў тэрмін «дэструктыўная арганізацыя», што значыць таварыства, «дзейнасць якога несумяшчальная з працаю дзяржаўных установаў і ведамстваў». Гэткім чынам, «дэструктарамі» сталі тысячы асобаў па ўсёй Беларусі: выкладчыкі, навукоўцы, мастакі, музыкі, нават дзяржаўныя службоўцы, якія належалі да «дэструктыўнах арганізацыяў». Цяпер дзяржаўныя медыі называюць дэмакратычнае грамадства ў Беларусі дэструктыўным і антыдзяржаўным.

Hавiны
У «Клубе рэдактараў» абвінавацілі Літву ў «антыбеларускай падрыўной дзейнасці»
2019.12.07 10:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў