Лукашэнка пра каронавірус: «Мы з гэтай бядой справіліся»


Падчас сустрэчы з актывам Менску Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт сітуацыі з каронавірусам. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«Сістэма, якая ў нас ёсць, і тая дысцыпліна і кіравальнасць у ахове здароўя дапамагала нам у такім густанаселеным і адкрытым горадзе пераадолець гэтыя праблемы. Я з Наталляй Іванаўнай (старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. – заўв.) толькі што перагаварыў, як сітуацыя складваецца на сённяшнюю раніцу. Я магу вас павіншаваць, што мы з гэтай бядой справіліся», – сказаў ён.

Паводле Лукашэнкі, Менск у гэты перыяд быў самым праблемным.

«Таму што насельніцтва 2 млн, перасоўванне велізарнае. Улічваючы, што мы мяжы не зачынялі, насельніцтва ў кватэры не заганялі», – адзначыў ёнЛукашэнка падкрэсліў, што самым галоўным было не дапусціць панікі.

«Мы гэта з вамі пераадолелі. І дай бог, каб далей паціху. Нам трэба паволі адысці ад гэтай бяды і не дапусціць паўторнай эпідэміі. Гэта для нас вельмі важна», – рэзюмаваў ён.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў