Лукашэнка паабяцаў, што Украіна не будзе мець праблемаў з Беларусі


Лукашэнка і Зяленскі ў аэрапорце Жытоміру.
Фота: president.gov.ua

Кіраўнікі Беларусі ды Украіны 4 кастрычніка правялі ў Жытоміры перамовы ў вузкім складзе, перад іхнымі выступамі на пленарным паседжанні Форуму рэгіёнаў дзвюх краінаў.

Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што Украіна ніколі не будзе мець праблемаў з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
«Нам падабаецца дыктатура Лукашэнкі». Як Жытомір рыхтаваўся да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў
2019.10.03 23:47

«Мы заўсёды будзем самымі добрымі і надзейнымі вашымі прыхільнікамі, партнёрамі. І калі новая ўлада Украіны захоча мець з намі брацкія цесныя адносіны, за намі справа не стане», – запэўніў кіраўнік дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі падкрэсліў ментальную блізкасць беларусаў і ўкраінцаў.

Hавiны
Праз прыезд Лукашэнкі ачапілі плошчу Жытоміру. Фотафакт
2019.10.04 10:00

«Я ганаруся і ўпэўнены, што кожны ўкраінец ганарыцца, што ў нас такія добрыя суседзі і добрыя адносіны», – сказаў ён, паведамляе Офіс украінскага прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што сёння яны з Уладзімірам Зяленскі сустракаюцца, каб яшчэ раз «зверыць гадзіннікі» і абмеркаваць парадак дня.

«Я ўпэўнены, што ўсё, пра што мы дамовімся, будзе выконвацца», – адзначыў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
У Жытоміры пратэставалі падчас прыезду Лукашэнкі ды Зяленскага
2019.10.04 12:55

Акрамя таго, ён заявіў, што паміж жыхарамі дзвюх краінаў «няма ніякіх межаў», і нават мовы «блізкія і зразумелыя нашым людзям».

4 кастрычніка таксама прадугледжаныя перамовы дэлегацыяў Украіны і Беларусі пад старшынствам кіраўнікоў дзяржавы. Уладзімір Зяленскі і Аляксандр Лукашэнка выступяць на заключнай частцы Форуму рэгіёнаў.

Hавiны
Асуджанага ў Беларусі ўкраінца Шаройку могуць вызваліць 4 кастрычніка
2019.10.04 10:22

Пасля гэтага адбудзецца цырымонія падпісання двухбаковых дакументаў.

Акрамя таго, плануецца, што кіраўнікі дзяржаваў агледзяць выставу буйнагабарытнай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Hавiны
Украінскі суд вызваліў «беларускага шпіёна» Палітыку
2019.10.04 09:11

МГ belsat.eu

Стужка навінаў