Лукашэнка даручыў правесці маштабную амністыю

Кіраўнік Беларусі даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да 75-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне.

Як паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі, такое рашэнне было прынятае па выніках размовы з старшынёй Вярхоўнага Суда Валянцінам Сукалам.

Лукашэнка абмеркаваў з Сукалам рэзанансныя крымінальныя справы

Адзначаецца, што законапраект аб амністыі да 75-годдзя перамогі ў ВАВ, якая адзначаецца ў 2020 годзе, паводле свайго аб’ёму будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым сёлета да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Тады меркавалася вызваліць ад крымінальнага пакарання каля 6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды – каля 2 тыс. чалавек.

Таксама вынікам размовы стала рашэнне аб стварэнні Эканамічнага апеляцыйнага суда.

МГ belsat.eu

Hавiны