Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынём Вярхоўнага суду Валянцінам Сукалам, перадае прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Лукашэнка пацікавіўся, якія меры па ўдасканаленні дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі цяпер прымаюцца кіраўніцтвам Вярхоўнага суду.
Як распавёў Валянцін Сукала, у Беларусі па выніках праведзенай 5 красавіка нарады кіраўніка дзяржавы з судзейскім корпусам была сфармаваная нацыянальная праграма развіцця сістэмы правасуддзя на бліжэйшыя пяць гадоў. Паводле яго слоў, у праграме налічваецца 23 палажэнні, па 14 з якіх непасрэдным выканаўцам з’яўляецца Вярхоўны суд.
Таксама Лукашэнка пацікавіўся ў Сукалы ходам шэрагу гучных спраў.
«Праца Следчага камітэту па гэтых справах і судоў. Справы, якія кантралююцца (і не толькі прэзідэнтам), якія ў вас на кантролі, якія набылі пэўнае грамадскае гучанне. Як яны рэалізуюцца?» – абазначыў кола тэм для абмеркавання на сустрэчы кіраўнік дзяржавы.
Пра якія канкрэтна справы ішла гаворка – пакуль не ўдакладняецца.
КА belsat.eu