Літва і Латвія працягнулі абмежаванні на ўезд праз каранцін


Латвія і Літва працягнулі тэрміны каранцінных абмежаванняў пры перасячэнні мяжы. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

«Паводле інфармацыі, якая паступіла ад латвійскага і літоўскага бакоў, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі COVID-19, падоўжаныя тэрміны ўстаноўленых раней абмежаванняў пры перасячэнні мяжы», – заявілі ў ведамстве.

У Літве падоўжаны каранцінны рэжым да 31 траўня, у Латвіі рэжым надзвычайнай сітуацыі – да 9 чэрвеня. Усе вызначаныя раней абмежаванні захоўваюцца.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы: Паводзіны Беларусі вакол каронавірусу змяніліся
2020.04.18 09:39

На беларуска-латвійскай мяжы зачыненыя пункты спрошчанага пропуску «Мэйкшаны» (з беларускага боку «Гаўрыліна»), «Каплава» ( «Плюсы»), «Піедруя» ( «Друя»), а таксама міжнародны чыгуначны пункт пропуску «Індра» ( «Бігосава») на станцыі Бігосава для пасажырскіх злучэнняў. Да 9 чэрвеня латвійскі бок спыніў афармленне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на ўезд у Латвію.

Ўезд у краіну дазволены: грузаперавозчыкам, грамадзянам Латвіі, чальцам іхных сем’яў, асобам, якія маюць дазвол на пражыванне і працу ў Латвіі, замежнікам, якія пастаянна пражываюць у Латвіі, асобам з дыпламатычнымі пашпартамі з семʼямі і некаторым іншым катэгорыям грамадзянаў.

Магчымасць перасячэння латвійска-беларускага ўчастку мяжы абмежаваная пунктамі пропуску «Патэрніекі» (з беларускага боку «Грыгараўшчына», Верхнядзвінскі раён) і «Сілене» ( «Урбаны», Браслаўскі раён).

На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Тверачус» ( «Відзы» з беларускага боку) грамадзянаў і транспартныя сродкі не афармляюць.

Нагадаем, што Беларусь засталася адзінай у рэгіёне краінай, дзе не былі закрытыя межы і не ўведзеныя жорсткія каранцінныя захады.

Hавiны
Краіны Балтыі ад 15 траўня адкрываюць унутраныя межы
2020.05.06 15:15

КА belsat.eu

Стужка навінаў