Лідзія Ярмошына распавяла пра тэрміны і палітычныя ўмовы парламенцкай кампаніі


Выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будзе праходзіць у палітычна стабільных умовах. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, піша БелТА.

«Кампанія праходзіць, як мне здаецца, у палітычныя стабільных ўмовах», – сказала Лідзія Ярмошына.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца 7 кастрычніка, на рэгістрацыю адводзіцца дзесяць дзён. То бок, перадвыбарчая агітацыя пачнецца пасля 17 кастрычніка.

Ярмошына паведаміла, што выступы кандыдатаў у дэпутаты па радыё і тэлебачанні пачнуцца з 20 кастрычніка. Радыёвыступу будуць праходзіць з 7:00 да 8:00, тэлевізійныя – з 19.00 да 20.00. Для кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Менску, плануецца вылучыць эфірны час на канале «Беларусь-3», па Менскай вобласці – на СТВ. Тым, хто будзе вылучацца па вобласцях, час дадуць абласныя тэлерадыёкампаніі.

Ярмошына адзначыла, што Беларусі, магчыма, варта пераняць расейскі досвед абмежавання журналістам месца для вядзення здымкі на выбарчых участках, піша БелаПАН.

«Можа быць, і нам трэба па гэтым шляху пайсці: у Расейскай Федэрацыі на кожным участку вызначаюцца старшынёй месца для вядзення здымкі, і выйсці за межы гэтага месца нельга, толькі з гэтага месца можна здымаць», – сказала яна.

Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада 2019 года.

Hавiны
Апазіцыя пойдзе на парламенцкія выбары. Але адзінага спісу кандыдатаў не будзе
2019.08.05 19:54

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў