Каронавірусам у свеце заразіліся больш за 7,5 млн чалавек

Паводле звестак універсітэту Джонса Хопкінса, ва ўсім свеце станам на 12 чэрвеня пацверджаныя 7 502 278 выпадкаў заражэння новым каронавірусам.

Найбольш інфікаваных выяўлена ў ЗША – 2 023 385 чалавек, Бразіліі – 802 828 і Расеі – 501 800.

Агулам каронавірус пацверджаны ў 188 краінах і тэрыторыях.

У Беларусі рэзкі рост цяжкіх пнеўманіяў. Магчыма, вінаватая спёка

Ад яго памерлі 421 449 чалавек, у тым ліку 113 818 – у ЗША, 41 364 – у Вялікай Брытаніі і 40 909 – у Бразіліі.

МГ belsat.eu

Hавiны