Каляды і Новы год з «Белсатам»: святочная тэлепраграма


Якаснае еўрапейскае ды амерыканскае кіно на беларускай мове, адмысловыя выданні праграм і добрая музыка. Далучайцеся!

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

24 снежня

14:55 У гэты час штодня на святочным тыдні – апошні шанец паглядзець серыял «Мэгрэ» вытворчасці «Бі-бі-сі».

21:45 – амерыканскі фільм «Каляды, як мае быць» («Nothing Like the Holidays»). Cям’я Радрыгес збіраецца разам у бацькоўскім доме ў Чыкага, каб адзначыць Каляды і згадаць мінулае. Што і казаць, іх чакае шалёны і багаты на падзеі час. Яны абмяркуюць навіны, успомняць свае пуэрта-рыканскія традыцыі, пачуюць нечаканыя прызнанні, перасварацца, але ўрэшце добрае пачуццё гумару і трохі калядных цудаў дапамогуць ім усё пераадолець.

25 снежня

13:40 Пра ксяндза, які спаў у скрыні, і простых беларускіх жанчын, якія «біліся з міліцыянтамі ўрукапашную», бо… баранілі касцёлы. Глядзіце белсатаўскі дакументальны фільм «Касцёл на крыжы».

19:00–21:00 Упершыню на Раство: карэспандэнт «Белсату» Сяргей Падсасонны ў наўпроставым эфіры з Ватыкану і Рыму правядзе вас па самых важных для каталікоў месцах, паразмаўляе з вернікамі ды святарамі, наведае калядныя кірмашы ды распавядзе, як гэтае свята адзначаюць у Беларусі ды свеце. І канешне ж, мы пабачым самыя галоўныя віншаванні – ад Папы Рымскага!

Падрабязнасці трансляцыі з Ватыкану

21:45 Польскі дакументальны фільм«Матэа» пра італьянскага манаха і экзарцыста з Аннёнэ. Цуды, які адбываліся за ягоным пасярэдніцтвам, не скончыліся пасля ягонай смерці. Паводле сведак, і сёння пры магіле Матэа адбываюцца незвычайныя рэчы.

Кадр з фільму «Людскі капітал». Фота 01distribution.it

22:35 Абсыпаны ўзнагародамі італьяна-французскі дэтэктыў з мала прыцягальнай назвай «Людскі капітал» («Il capitale umano»). Насамрэч ён пра лёсы дзвюх сем’яў, якія злучаюцца пасля аўтамабільнай аварыі напярэдадні Раства. Што пераможа: каханне ці грошы? Гісторыі апавядаюцца з гледзішча розных герояў і пакрысе складаюцца ў агульную мазаіку.

30 снежня

19:00 Смешны і сумны адначасова – белсатаўскі дакументальны фільм «Мужчыны нарасхват». Два беларусы рознага ўзросту і з розным жыццёвым досведам мараць знайсці каханне. І рэжысёркі фільму… арганізоўваюць кастынг сярод патэнцыйных нявест.

20:30 Навагодняе выданне кулінарна-тэрапеўтычнага шоу «Я не буду гэтага есці!» з Дзедам Марозам ды аліўе ў галоўнай ролі.

31 снежня

16:00 Свежая брытанская дакументальная стужка «У пошуках Джона Ленана» («Looking For Lennon»). Стваральнікі фільму вяртаюцца ў Лівэрпул 1940-х і 1950-х, каб паспрабаваць знайсці сяброў дзяцінства Джона Ленана і з іхнаю дапамогай зразумець, што прадвызначыла ягоную зорную будучыню. Джон рос без бацькі, яго выхоўвала цётка, маці трагічна загінула на самым пачатку ягонай музычнай кар’еры. Якім чынам усё гэта адбілася на характары пазнейшага лідара самага славутага гурта ўсіх часоў?

Кадр з фільму «Шоўкавае жыццё». Фота senscritique.com

17:20 Французскі фільм «Шоўкавае жыццё» («Quatre étoiles») пра настаўніцу ангельскай мовы з Парыжу, якая атрымлівае ў спадчыну 50 тыс. еўраў і робіць сабе падарунак. Яна едзе на французскую Рыўеру, здымае пакой у чатырохзоркавым гатэлі ды… сустракае незнаёмца. Тут і пачынаюцца сапраўдныя прыгоды.

21:30 Якое свята ў беларускім доме без «Народнага альбому»? Адмыслова для вас паўтараем запіс юбілейнай пастаноўкі, зладжанай «Белсатам» праз 20 год з удзелам тых жа музыкаў на опернай сцэне.

23:10 Навагодняе тэлешоу «У Маскве нас не зразумеюць» ад «Belsat Music Live» і Лявона Вольскага. Ідэалагічная камісія напярэдадні Новага года праслухоўвае рок-гурты: найлепшыя выканаўцы маюць паехаць на конкурс у Маскву. Але ў кожнай песні знаходзяцца ідэйныя хібы. Раптам дзверы ў залу замыкаюцца, і ідэолагі мусяць адзначаць свята разам з музыкамі.

00:20 Двухгадзінны канцэрт ад Океан Ельзи! Найлепшыя песні і хіты!

А 02:30 навагодні музычны марафон падхопіць пераможца Еўрабачання – Джамала.

03:55 У святочны эфір уварвецца гурт Крамбамбуля з канцэртам «Чырвоны штраль».

Не прапусціце! Будзе горача!

1 студзеня

14:10 Дакументальны фільм «Ўэстўуд: панк, ікона, актывістка» («Westwood: Punk, Icon, Activist») пра знакамітую мадэльерку Вівіен Уэстууд. Некалі няўрымслівая бунтарка, цяпер яна гранд-дама, кавалер ордэна Брытанскай імперыі. Аднак і сёння Вівіен не застаецца ў баку ад грамадскага жыцця: змагаецца за абарону навакольнага асяроддзя. І дагэтуль ейнае адзенне здзіўляе і захапляе прафесіяналаў і аматараў моды па ўсім свеце.

Фрагмент плакату да фільму «Ўэстўуд: панк, ікона, актывістка». Фота viviennewestwoodmovie.com

15:40 Французская камедыя «Што мы зрабілі з Богам?» («Qu’est-ce qu’on a fait au Bon Dieu?»). Спадар Вэрнёй і ягоная жонка – добрасумленнае сужэнства каталікоў, бацькі чатырох дачок-прыгажунь. Тры дзяўчыны ўжо знайшлі сваё шчасце. Праўда, для бацькоў гэта аказалася выпрабаваннем: іхныя зяці – кітаец, араб і габрэй. І вось, нарэшце, чацвёртая дачка паведамляе радасную навіну: яна таксама выходзіць замуж, але…

17:05 «Партытура: Дакументальны фільм пра музыку» («Score: A Film Music Documentary»). Чаму мелодыі з фільмаў гэтак западаюць у памяць? Таямніцу прыадкрываюць лепшыя творцы Галівуду. У стужцы вы ўбачыце больш за 60 інтэрв’ю з кампазітарамі, дырыжорамі, прадзюсарамі, экспертамі і агентамі.

21:25 Італьяна-французская драма «Як шалёныя» («La pazza gioia» / «Like crazy»). Бэатрычэ жыве ў псіхіятрычным шпіталі, але вольнага тыпу, да таго ж у Таскане, якая славіцца сваймі краявідамі. Але жанчына, прызвычаеная да шыкоўнага жыцця, пакутуе там ад недахопу забаваў. Аднойчы ва ўстанову трапляе новенькая, і Бэатрычы падбухторвае яе на ўцёкі.

23:25 «Мата Хары: Голая шпіёнка» («Mata Hari – the naked spy») – біяграфічная драма пра жыццё Мархарэты Хээртрэйды Зэле, больш вядомай як Мата Хары. Выгнаная мужам-тыранам, пазбаўленая апекі над дачкой і пакінутая без сродкаў да існавання яна становіцца танцоркаю. Пад псеўданімам яна здабывае славу ў вышэйшых колах. Для яе адкрываюцца дзверы шыкоўных асабнякоў, і кожны выступ збірае аншлаг. Першая сусветная вайна назаўжды зменіць ход гісторыі. І Мата Хары не здагадваецца, якую ролю ёй наканавана згуляць у будучых падзеях.

Уся тэлепраграма «Белсату» на тыдзень

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў