Швейцарскаму стартапу «Climeworks» удалося пераабсталяваць геатэрмальную электрастанцыю ў Ісландыі. Адмысловыя фільтры, усталяваныя на станцыі, збіраюць вуглякіслы газ з паветра.
Чысты вуглякіслы газ запампоўваецца пад зямлю на 700-метровую глыбіню, дзе ён уступае ў рэакцыю з базальтавымі пародамі і ператвараецца ў камень, паведамляе «Techcult».
Рэсурсы «Climeworks» дазваляюць «злавіць» 50 тонаў СО2 у год. Да 2025 года стартап плануе выйсці на больш высокія паказнікі – да 1 % сусветных выкідаў вуглякіслага газу.
Паводле навукоўцаў-эколагаў, калі сусветныя выкіды вуглякіслага газу не будуць скарочаныя, то ўжо ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі могуць наступіць незваротныя кліматычныя змены.
ЮВ, belsat.eu