HBO распачаў прэм'ерны паказ фінальнага сезону «Гульні тронаў»


Тэлеканал HBO пачаў паказ першай серыі фінальнага сезону серыялу «Гульні тронаў» (Game of Thrones). Прэмʼерны паказ апошняга сезону могуць паглядзець падпісчыкі HBO Now або HBO Go, а таксама карыстальнікі платформаў, з якімі супрацоўнічае тэлеканал.

Усяго сезон будзе складацца з шасці эпізодаў. Серыі будуць выходзіць раз на тыдзень па нядзелях. Апошні эпізод выйдзе 19 траўня, паведамляе RBC.

Бясплатны паказ «Гульні тронаў» пройдзе і ў Менску. 15 красавіка, калі адбудзецца расейскамоўная прэмʼера восьмага сезону культавай фэнтэзі-сагі, у нашай сталіцы адбудзецца адмысловы паказ першай серыі ад відэасэрвісу VOKA на вялікім экране. Далейшыя эпізоды «Гульні тронаў» можна будзе ўбачыць на сэрвісе па падпісцы «Амедыятэка».

«Гульня тронаў» выходзіць з 2011 года, серыял заснаваны на цыкле «Песня лёду і полымя» пісьменніка Джорджа Марціна. У 2018 годзе «Гульня тронаў» зарабіла 22 намінацыі на прэмію «Эмі» і атрымала ўзнагароду як «Лепшы драматычны серыял».

Hавiны
У Бабруйску выкавалі трон з «Game of Thrones». Фотафакт
2019.04.02 17:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў