Гарадзенскі бязвіз плануюць пашырыць на тры раёны


Улады Гарадзенскай вобласці прапануюць пашырыць бязвізавую зону яшчэ на тры раёны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Іўі распавёў старшыня аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў, паведамляе «Звязда».

Паводле яго, у бязвізавую зону плануецца ўключыць таксама Шчучынскі, Воранаўскі ды Лідскі раёны, а тэрмін знаходжання турыстаў – павялічыць да аднаго месяца.

Hавiны
За 2 гады бязвізу ў Беларусь прыехала 200 000 замежнікаў
2019.02.07 21:39

«Прапановы знаходзяцца ў стадыі ўзгаднення з рознымі ведамствамі. Гэта дасць дадатковы штуршок у развіцці турызму ў Гарадзенскай вобласці», – сказаў чыноўнік.

Нагадаем, што замежнікі без адкрыцця віз могуць наведваць усю тэрыторыю Гарадзенскага раёну і Горадні. Перасекчы мяжу можна ў пунктах пропуску Лясная (Рудаўка), Брузгі (Кузніца Беластоцкая), Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас), а таксама праз чыгуначны вакзал і аэрапорт Горадні.

Падставай для бязвізавага наведвання ёсць дакумент, які выдае замежніку беларуская турыстычная фірма. Таксама неабходна аформіць страхавы поліс.

Без візы ў Горадні і раёне можна знаходзіцца да 10 дзён уключна. Але знаходжанне больш за 5 дзён абавязвае стаць на ўлік у органах рэгістрацыі (не тычыцца жыхароў Літвы і Латвіі).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў