Галуноў на волі


Журналіст Іван Галуноў выйшаў з-пад хатняга арышту. Крымінальная справа супраць яго 11 чэрвеня была спынена. Каля будынку Галоўнага следчага ўпраўлення МУС па Маскве сабраліся журналісты незалежных і федэральных СМІ.

У паліцыі Галунова азнаёмілі з пастановай аб спыненні справы ў сувязі з недаказанасцю яго дачынення да злачынства і афіцыйна паведамілі аб адмене хатняга арышту.

Пакуль усе чакалі выхаду Івана з будынку ГУ МУС па Маскве, на пляцоўку перад будынкам з’ехаліся здымачныя групы федэральных тэлеканалаў: НТВ, «Россия» і іншыя. Верагодна, усе яны пакажуць сюжэты пра Галунова ў вячэрніх выпусках навін.

Наш карэспандэнт сочыць за падзеямі на месцы.

Каля 21:00 «Медуза» паведаміла, што з Івана знялі электронны браслет – цяпер ён канчаткова вольны. Неўзабаве пасля гэтага Галуноў з адвакатам з’явіўся перад натоўпам журналістаў.

Іван Галуноў. Крыніца – REUTERS / Shamil Zhumatov
Фото Belsat.eu

Галуноў сказаў, што будзе працягваць свае расследавання і выказаў падзяку ўсім, хто яго падтрымліваў.

Іван Галуноў заклікаў не выходзіць на заўтрашні марш: «Дзякуй вам, што ўсе мяне падтрымлівалі. Мне здаецца, лепш правесці час з блізкімі і роднымі». (Журналісты крычаць «Дзякуй, Іван!”)#Golunov #ИванГолунов #голунов pic.twitter.com/d9OlomQ4Tw

— MaDel’ (@Mark__Del) June 11, 2019

«Кампенсаваннем маёй маральнай шкоды будзе тое, каб такое больш не адбылося ні з кім», – дадаў ён.

КА/Юлія Рэпрынцава/МВ belsat.eu

Стужка навінаў