Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан абвясціў аб дасягненні новага пагаднення з Еўразвязам аб Brexit. У Бруселі пацвердзілі наяўнасць пагаднення.
Джонсан абвесціў пра новую здзелку ў «Twitter».
We’ve got a great new deal that takes back control — now Parliament should get Brexit done on Saturday so we can move on to other priorities like the cost of living, the NHS, violent crime and our environment #GetBrexitDone #TakeBackControl
— Boris Johnson #StayAlert (@BorisJohnson) October 17, 2019
«У нас ёсць выдатнае новае пагадненне, якое вяртае нам кантроль», – напісаў палітык.
Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клёд Юнкер гэтую інфармацыю пацвердзіў.
«Гэта справядлівае і збалансаванае пагадненне для ЕЗ і Вялікай Брытаніі», – падкрэсліў ён.
????? Where there is a will, there is a #deal – we have one! It’s a fair and balanced agreement for the EU and the UK and it is testament to our commitment to find solutions. I recommend that #EUCO endorses this deal. pic.twitter.com/7AfKyCZ6k9
— Jean-Claude Juncker (@JunckerEU) October 17, 2019
Пагадненне трэба будзе зацвердзіць на саміце ЕЗ 17-18 кастрычніка, а затым яго павінен ухваліць брытанскі парламент на экстраным пасяджэнні ў суботу, 19 кастрычніка. Аднак Палата абшчын, у якой большасць складаюць апаненты Барыса Джонсана, можа не прыняць новы варыянт пагаднення аб выхадзе, адзначае Бі-Бі-Сі.
У адпаведнасці з папярэднімі дамоўленасцямі Вялікая Брытанія павінна пакінуць ЕЗ да 31 кастрычніка.
ІІ belsat.eu