Еўразвяз працягнуў санкцыі супраць Беларусі. Афіцыйны Менск расчараваны


Рада Еўрапейскага Звязу працягнула яшчэ на год абмежавальныя захады ў дачыненні Беларусі. Гэтак пастанавілі 17 лютага, інфармуе сайт Рады ЕЗ.

Санкцыі Еўразвязу працягнутыя да 28 лютага 2021 года. Яны ўключаюць эмбарга на пастаўкі зброі і тэхнікі», якія можна выкарыстаць для рэпрэсіяў унутры краіны, а таксама на экспарт у Беларусь біятлоннага рыштунку і спартовых вінтовак і спартовых пісталетаў спецыяльнага прызначэння.

Hавiны
«Ім усім стралялі ў спіну». Дачка экс-міністра Захаранкі сустрэлася з Гараўскім
2020.02.17 09:34

Апроч таго, прадугледжанае «замарожванне актываў і забарона на паездкі для чатырох чалавек, якія лічацца датычнымі да нераскрытых знікненняў двух апазіцыйных палітыкаў, бізнесоўца і журналіста ў 1999 і 2000 гадах» – Уладзіміра Навумава, Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова ды Дзмітрыя Паўлічэнкі.

Улады Беларусі расчараваныя

У адказ Міністэрства замежных справаў Беларусі выступіла з заявай, у якой адзначыла, што беларускія ўлады расчараваныя працягненнем санкцыяў.

«Лічым гэтыя абмежаванні беспадстаўнымі перажыткамі мінулага і праявай палітычнай інерцыі ў падыходах Еўразвязу да выбудоўвання дыялогу з Беларуссю. Бо відавочна, што за апошнія гады ў беларуска-еўрапейскіх адносінах дасягнута значна больш, чым за папярэдняе дзесяцігоддзе санкцыяў. Упэўненыя, што і ў самім ЕС усведамляюць, што рытуальнае падаўжэнне абмежавальных мераў супраць Беларусі не прыводзіць ні да якіх станоўчых вынікаў», – заявілі ў МЗС.

Hавiны
Лукашэнка разлічвае, што Еўразвяз дапаможа ўмацаваць беларускую мяжу
2020.02.17 10:22

Міністэрства заклікала ЕЗ да адмовы «ад санкцыйных клішэ» ды «да далейшага пашырэння палітычнага дыялогу з Беларуссю, у тым ліку ў кантэксце прагматычнай рэгіянальнай супрацы».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў