Да 12 гадоў: 6 лютага ў Менску пачнуць судзіць анархістаў


6 лютага ў Менску пачнецца суд над анархістамі Мікітам Емяльянавым ды Іванам Комарам. Іх вінавацяць у атаках на суд і СІЗА № 1. Пра гэта паведамляе ў Facebook Марына Касінерава.

Мікіту Емяльянава ды Івана Комара затрымалі 20 кастрычніка. Іх вінавацяць у тым, што ў верасні яны нібыта закідалі будынак Менгарсуду лямпачкамі з фарбай, а ў кастрычніку шпурнулі кактэйль Молатава ў бок СІЗА на Валадарскага. Абодва інцыдэнты мелі месца, калі распачынаўся суд у дачыненні да іншага актывіста анархісцкага руху Змітра Паліенкі.

Ад паказанняў і супрацы са следствам Емяльянаў адмовіўся, у адрозненні ад затрыманага разам з ім Комара.

За акцыю з фарбай каля будынку Менскага гарадскога суду ў знак салідарнасці са Змітром Паліенкам крымінальная справа распачатая паводле арт. 341 КК, за атакі на СІЗА-1 – паводле ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 295-3 і ч. 1 і 2 арт. 344 КК. Сумарна па гэтых артыкулах зняволеным пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Зараз яны знаходзяцца ў СІЗА-1. Суд над імі пачнецца 6 лютага.

Hавiны
У Менску затрымалі актывістаў анархісцкага руху
2019.10.30 20:21

 

МГ belsat.eu

Стужка навінаў