Bloomberg: у Крамлі абмяркоўваюць парламенцкую рэформу дзеля пераходу Пуціна на пасаду прэм'ера


У адміністрацыі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна абмяркоўваюць рэформу парламенцкіх выбараў, якая дазволіць «Единой России» захаваць большасць у Дзярждуме РФ, паведамляе агенцтва bloomberg.

Дзякуючы рэформе кіроўная партыя ў Расеі не толькі зможа захаваць большасць у Дзярждуме, галоўная прычына новаўвядзенняў дазволіць Уладзіміру Пуціну стаць «прэмʼерам з пашыранымі паўнамоцтвамі» пасля заканчэння паўнамоцтваў у 2024 годзе. Гэта пацвердзілі дзве блізкія да Крамля крыніцы агенцтву Bloomberg, а таксама неназваны дэпутат-адзінарос.

Рэформа прадугледжвае двухразовае памяншэнне долі дэпутатаў, якія выбіраюцца па партыйных спісах, – на іх прапанавалі пакінуць 25 % мандатаў, а на аднамандатныя акругі – 75 %. Яе плануюць правесці да выбараў 2021 году – з-за падзення рэйтынгаў «Единой России» усё большая колькасць яе кандыдатаў аддаюць перавагу быць самавылучэнцамі.

Захаванне канстытуцыйнай большасці дазволіць «Единой России» правесці неабходныя змены ў Канстытуцыю, у тым ліку забраць частку паўнамоцтваў ад прэзідэнта да прэмʼера – якіх менавіта, суразмоўцы Bloomberg не ўдакладнілі.

Планы Крамля па захаванні ўлады Пуціна

Раней з’явілася інфармацыя пра тое, што адным з планаў захавання Пуціным улады з’яўляецца план кіраўніка Крамля ўзначаліць Саюзную дзяржаву. Адным з першых пра гэта распавёў галоўны рэдактар «Эхо Москвы».

Нагадаем, што размовы пра рэвізію дамовы аб Саюзнай дзяржаве пачаліся напрыканцы 2018 года. Напачатку 2019 была створаная міжурадавая працоўная група ў пытаннях інтэграцыі Расеі і Беларусі. З расейскага боку гэтую групу ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, з беларускага – міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

Аб’ектыў
Пуцін распавёў свой галоўны прынцып у дачыненнях з Захадам
2019.06.29 21:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў