Дональд Трамп аб’явіў у ЗША рэжым надзвычайнай сітуацыі, паведамляе агенцтва «Reuters».
13 сакавіка Дональд Трамп абвясціў увядзенне рэжыму надзвычайнай сітуацыі, што дазволіць накіраваць на барацьбу з каронавірусам каля $ 50 млрд.
У ЗША каронавірусам заразілася больш за 1,7 тыс. чалавек.
6 сакавіка Дональд Трамп падпісаў законапраект, які дазваляе выдаткаваць з бюджэту $ 7,8 млрд. на барацьбу з распаўсюдам «кітайскага віруса».
ЮВ belsat.eu