Беларусы пачалі атрымліваць новыя «лісты шчасця» (ФОТА)


У Беларусі афіцыйна распачаўся сезон лоўлі беспрацоўных. Чытачы belsat.eu з Магілёва даслалі нам ліст ад мясцовага гарвыканкаму з патрабаваннем паведаміць пра занятасць, каб іх памылкова не ўнеслі ў спіс дармаедаў.

Калі ж патэнцыйны дармаед не прынясе паперы ў камісію, то аўтаматам трапіць у спіс незанятых у эканоміцы, нават калі працуе.

Тады ён будзе абавязаны плаціць рахункі паводле поўнага тарыфу.

Першым пунктам камуналкі, плата за які для дармаедаў вызрасце, будзе гарачая вада. З 1 студзеня яна будзе разлічвацца паводле поўнага тарыфу (81,4 рублі за 1 Гкал), які амаль у 5 разоў вышэйшы за той, што субсідуецца дзяржаваю (16,9 рублі за 1 Гкал).

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў