У раскладзе руху міжнародных аўтобусаў, якія адпраўляюцца з берасцейскага аўтавакзалу, чарговыя змены. Усе маршруты ў Польшчу, што анансаваліся раней, адмененыя.
З берасцейскага аўтавакзалу 22 траўня адправіліся першыя аўтобусы ў Польшчу. Пасажыры атрымалі магчымасць выехаць у Бялую-Падляску, Варшаву і Гданьск. Меркавалася, што з 24 траўня рэйсы ў Бялую-Падляску стануць штодзённымі. Але 24 траўня ўсе без выключэння міжнародныя маршруты з аўтавакзалу Берасця адмянілі. Пасажырам вяртаюць грошы.
Варта адзначыць, што надалей уезд у Польшчу мае абмежаванні. Уехаць у гэтую краіну могуць грамадзяне і асобы, якія маюць права на жыхарства.
У Беларусі, нягледзячы на тое, няма каранціну, захоўваецца правіла 14-дзённага каранціну для ўсіх, хто прыбывае з-за мяжы. Верагодна, гэта і стала прычынай адмену рэйсаў з аўтавакзалу ў Берасці.
СК belsat.eu