Ашмянскія футбалісты абнавілі лагатып на падставе гербу часоў Рэчы Паспалітай


Беларускі футбольны клуб «Ашмяны-БДУФК» прадставіў свой новы лагатып, створаны перад стартам сезону 2019 года.

Стары і новы лагатыпы клубу.
Фота: vk.com/obfc_by

Як паведамілі ў клубе, круглая форма новага лагатыпу і срэбны колер, якім аздоблены яго контур, узятыя з першай гістарычнай выявы герба гораду 1792 года.

«Сімвал каманды захоўвае асноўныя элементы герба Ашмянаў і выкананы ў традыцыйным чырвона-сіне-белым спалучэнні колераў, якія сёння з’яўляюцца неадʼемнай часткай гораду, яго жыхароў, каштоўнасцяў і гісторыі», – адзначылі ў камандзе.

Распрацоўкай новай эмблемы «Ашмяны-БДУФК» займаўся дызайнер і распрацоўшчык клубнага стылю Аляксей Янушэўскі, які падараваў лагатып гораду і камандзе.

Hавiны
Манастыр пашыў берасцейскім школьнікам сцяг Расейскай імперыі
2019.04.18 10:46

МГ belsat.eu

Стужка навінаў