Андрэй Паротнікаў: Гарантыі Масквы не вартыя паперы, на якой яны напісаныя




Беларусь – хаўруснік Расеі ці патэнцыйная ахвяры агрэсіі з боку Крамля? Гэтае пытанне востра гучала падчас чацвёртага, фінальнага выпуску ток-шоу «Тэрыторыя праўды». Праграма была прысвечаная прагнозам развіцця канфлікту паміж Расеяй і NATO.

Адзін з экспертаў праграмы, беларускі аналітык Андрэй Паротнікаў, адзначыў, што Беларусь рыхтуецца да нападу з любога боку. Гэта выклікала пытанне ў аднаго з вядоўцаў праграмы, украінскага журналіста Віталія Портнікава:

«Вось вы кажаце, што агрэсія можа ісці з любога боку. Але мы бачым мапу і ведаем, што Беларусь – сябра Дамовы аб калектыўнай бяспецы, калі не казаць пра яе хаўрусніцкія дачыненні з Расеяй у межах Саюзнай дзяржавы ды іншых структураў. Зразумела, што ўзровень даверу можа змяняцца, але ўзровень пагадненняў пакуль што не зменены. Як можа быць з боку хаўрусніка здзейсненая агрэсія?»

«Віталю, вы грамадзянін Украіны. Ва Украіны была самая развітая база дамоўленасцяў з Расейскаю Федэрацыяй, улучаючы вялікую Дамову аб сяброўстве. Што паказвае досвед агрэсіі супраць Украіны? Дамоўленасці з Масквою, гарантыі Масквы не вартыя паперы, на якой яны напісаныя», – адказаў кіраўнік аналітычнага праекту«Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў.

Апроч Андрэя Паротнікава, удзел у праграме ўзялі:

  • Рэй Вуйцік, кіраўнік Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі ў Варшаве, былы вайсковы аташэ Злучаных Штатаў Амерыкі ў Польшчы, ЗША.
  • Павел Фельгенгаўэр, вайсковы аглядальнік «Новай газеты», аналітык «The Jamestown Foundation», Расея.
  • Уладзімір Фясенка, палітолаг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных даследаванняў «Пента», Украіна.

Усе выданні ток-шоу «Тэрыторыя праўды» дасяжныя на старонцы belsat.eu і YouTube-канале «Вот так».

Hавiны
NATO супраць тыраніі. Першая вайна за правы чалавека
2019.03.13 20:25
Hавiны
«Тэрыторыя праўды». Чаму СССР прайграў NATO?
2019.03.07 06:03
Стужка навінаў