Амбасада ЗША рэкамендавала амерыканцам пазбягаць у Менску грамадскіх акцыяў


Амбасада ЗША ў Беларусі папярэдзіла амерыканскіх грамадзянаў, якія знаходзяцца ў Менску, пра магчымыя затрыманні на вулічных акцыях. Пра гэта піша «Интерфакс Запад».

«Мы рэкамендуем грамадзянам ЗША пазбягаць публічных дэманстрацыяў або акцыяў пратэсту і памятаць, што мірныя дэманстрацыі могуць перарасці ў канфрантацыі з ужываннем гвалту», – гаворыцца ў паведамленні дыпмісіі.

У амбасадзе адзначылі, што «праваахоўныя органы затрымалі і арыштавалі некаторых удзельнікаў і арганізатараў грамадскіх мерапрыемстваў за меркаваныя парушэнні беларускага заканадаўства».

У дыпмісіі таксама паведамілі, што акцыі і мерапрыемствы адбываюцца як у Менску, так і па ўсёй Беларусі.

Акрамя таго, там рэкамендавалі грамадзянам ЗША мець пры сабе пасведчанне асобы, у тым ліку пашпарт з дзейнай беларускай візай.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў