Удзельнікаў акцыі #Мова2018 «запрашаюць» прыйсці ў суд.
Блогеру Эдуарду Пальчысу, які браў удзел у акцыі, даслалі SMS. Супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.
Старшыню «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч і актывіста Дзяніса Мандзіка «павіншавалі пратакольчыкам».
За ўдзел у акцыі таксама могуць атрымаць штрафы Ягор Сергіенка і Аляксандру Патапаву.
Нагадаем, што напрыканцы лютага лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі.
ЮВ, ІА, belsat.eu