Падчас перадвыбарчага пленуму левых сілаў у горадзе Слупск польскі палітык Роберт Бедронь заявіў пра намер узяць удзел у выбарах прэзідэнта Польшчы.
Пленум левых адбыўся 19 студзеня.
Летась Роберт Бедронь узначаліў дэлегацыю Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю.
43-гадовы Роберт Бедронь – адкрыты гей. Раней палітык быў мэрам Слупску і дэпутатам польскага Сейму.
Паводле сацыялагічнага даследавання IBRiS на замову выдання «Rzeczpospolita», за Роберта Бедроня гатовыя прагаласаваць 7,4 % палякаў, а за дзейснага прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду – 44 %. Галоўным канкурэнтам Дуды на будучых выбарах будзе Малгажата Кідава-Блоньска. Ейны актуальны рэйтынг – 23,3 %.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца сёлета да канца траўня.
ЮВ belsat.eu