28 чалавек загінулі падчас аварыі турыстычнага аўтобусу ў Партугаліі


Прынамсі 28 чалавек, большасць з якіх нямецкія турысты, загінулі і больш за 22 атрымалі раненні ў выніку аварыі аўтобуса на выспе Мадэйра ўвечары серады, падае «Reuters» са спасылкай на партугальскія ўлады.

Аўтобус перавярнуўся ў жылым раёне ў прыбярэжным горадзе Канісу. Пра гэта яго мэр, Філіпэ Соўза, паведаміў журналістам.

«У мяне няма слоў, каб апісаць тое, што адбылося. Я не магу глядзець на пакуты гэтых людзей», – сказаў Соўза.

Паводле мэра, турысты ў аўтобусе былі з Нямеччыны, але ахвярамі аварыі маглі стаць таксама пешаходы.

Мадэйра – папулярны сярод турыстаў напрамак. Найчасцей сюды прыязджаюць у летнія месцы, але мноства людзей прыязджае таксама напярэдадні Вялікадня.

Прэм’ер-міністр Партугаліі Антоніа Коста скіраваў спачуванні канцлеру Нямеччыны Ангеле Мэркель.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў