Зяленскі звольніў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Аляксея Данілава. Новым кіраўніком РНБА прызначаны Аляксандр Літвіненка, былы кіраўнік Службы замежнай выведкі.

Аляксей Данілаў, Алексей Данилов
Экс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў на форуме «Украіна. Год 2024». Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

Аляксей Данілаў займаў пасаду сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны з кастрычніка 2019 года, гэта значыць неўзабаве пасля таго, як Уладзімір Зяленскі стаў прэзідэнтам.

Новы кіраўнік РНБА 51-гадовы Аляксандра Літвіненка ў 2014-2019 гадах працаваў намеснікам сакратара РНБА. А ў ліпені 2021 года быў прызначаны кіраўніком Службы замежнай выведкі Украіны.

Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны – орган, які выконвае каардынуючую ролю па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны пры Прэзідэнце. У яго ўваходзяць вышэйшыя кіраўнікі краіны.

Новым кіраўніком замежнай выведкі Зяленскі прызначыў Алега Івашчанку.

У лютым 2024 года Уладзімір Зяленскі зняў з пасады кіраўніка Узброеных Сіл Валерыя Залужнага. На яго месца прызначаны Аляксандр Сырскі. Да гэтага Зяленскі намякаў на перастаноўкі і адзначаў, што гэта закране не толькі Залужнага.

Аналітыка
«Мілітарысцкая ліхаманка Лукашэнкі». Да чаго рыхтуецца беларускае войска і ці адкрые Расея другі фронт
2024.03.26 17:58

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў