«Белсат» – першае незалежнае тэлебачанне ў Беларусі. Дзесяць гадоў таму дзяржаўнае ТБ было медыяманапалістам. «Белсат» стаў прарывам інфармацыйнага вакууму.
Мы паказваем у жывым эфіры тое, што адбываецца на вуліцах.
У 2017–ым мы атрымалі 59 штрафаў. Ніякія іншыя медыі гэтак не штрафуюць і не пераследуюць.
«Белсат» – адзіны замежны сродак інфармацыі, які працуе ў Беларусі без акрэдытацыі.
«Белсат» сёння – гэта не толькі спадарожнік. Гэта i Belsat.eu. Таксама мы ёсць у Facebook, VK, OK, Twitter, Instagram, Youtube. Нашыя відэа і допісы штомесяц праглядаюць каля 7 млн разоў. Праз спадарожнік і інтэрнэт нас глядзіць кожны дзясяты беларус.
Мы паказваем тое, пра што маўчаць іншыя тэлеканалы. І не толькі ў Беларусі: мы адныя з першых паказалі расстрэл Майдану.