Украінская песня апынулася найбольш папулярнай у Расеі


Украінамоўная песня «Плакала» ўкраінскага гурту «Kazka» ўзначаліла ў Расеі спіс кампазіцыяў, тэксты якіх мясцовыя карыстальнікі пошукавіка «Яндэкс» шукалі цягам году часцей за ўсё.

Пра гэта сведчаць звесткі запытаў, якія публікуе ТАСС.

Пятае і шостае месцы рэйтынгу занялі песні беларускага выканаўцы Цімы Беларускіх – «Незабудка» і «Мокрыя кросы».

Таксама ў топ-10 паводле запытаў увайшлі кампазіцыі ў выкананні «Rauf & Faik», «Face», Артура Піражковая ды іншых.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў