Міністэрства абароны Украіны вызначыла пераможцу тэндару на пастаўку 15 588 т дызельнага паліва арктычнай маркі. Пра гэта сведчаць вынікі аўкцыёнаў, апублікаваныя ў сістэме ProZorro, паведамляе enkorr.com.ua.
Згодна з пашпартам якасці, прадстаўленымі пераможцам таргоў, ваеннаму ведамству будзе пастаўляцца арктычнае дызпаліва ў тым ліку вытворчасці Мазырскага НПЗ. Тэрмін пастаўкі рэсурсу – 60 дзён з дня падпісання кантракту.
Арктычнае паліва прызначаецца для выкарыстання пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах.
КА, belsat.eu