Украіна адкрыла межы з Малдовай і ЕЗ, а з Беларуссю і Расеяй – не захацела

Апоўначы 29 траўня адкрыліся 66 пунктаў пропуску на ўкраінскай мяжы з краінамі Еўрапейскага звязу і Малдовай.

Гэта прадугледжана распараджэннем украінскага ўраду аб унясенні змяненняў у «каранцінныя» спісы закрытых пунктаў пропуску ад 20 траўня, якое было апублікаванае 28 траўня на «Урадавым партале».

Пры гэтым 56 памежных пунктаў пропуску застануцца зачыненымі, у прыватнасці на кірунку Расеі і Беларусі.

Украіна ўзмацняе абмяжаванні на перасячэнне мяжы

З 7 красавіка мяжу Украіны можна будзе перасекчы толькі на аўтатранспарце і толькі ў вызначаных пунктах пропуску. Працавалі толькі 19 пунктаў пропуску, а 115 былі зачыненыя.

МГ belsat.eu

Hавiны