Прэс-служба МУС паведамляе, што 19 красавіка адбылося ДТЗ на трасе М1 «Берасце-Менск-мяжа РФ»: у выніку сутыкнення аўтамабіляў Mercedes і Opel загінулі два чалавекі.
Здарэнне адбылося каля 06:00 на 380 км трасы М-1. Кіроўца аўтамабіля Opel выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з Mercedes. У выніку кіроўца і пасажыр Opel загінулі. Кіроўца Mercedes нават не быў шпіталізаваны.
У ДАІ адзначаюць, што кіроўца Mercedes «не ажыццяўляў суправаджэнне і рухаўся з выключанымі пробліскавымі маячкамі».
ІІ belsat.eu