У штабе Андрэя Дзмітрыева заявілі, што сабралі 100 тысяч подпісаў

Кіраўнік перадвыбарчага штабу Андрэя Дзмітрыева Сяргей Вазняк паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пра тое, што барʼер у 100 тысяч подпісаў пераадолены.

«Прыемная навіна. Ёсць 100 000 подпісаў. Сёння ў гэтым я ўжо ўпэўнены. Тыя тры дні, што засталіся, папрацуем над стварэннем невялікага запасу», – падкрэсліў ён.

Вазняк заклікаў сябраў ініцыятыўнай групы Дзмітрыева «не расслабляцца».

«Мы павінны пасля праверкі і адбракоўкі няправільна аформленых падпісных лістоў здаць у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі мінімум 105-110 тысяч подпісаў», – падкрэсліў ён.

Нагадаем, паводле Канстытуцыі, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты, трэба сабраць мінімум 100 тысяч подпісаў у сваю падтрымку.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі завяршаецца 19 чэрвеня. Да 14 ліпеня ЦВК мусіць правесці рэгістрацыю кандыдатаў.

«Найперш трэба змяняць стаўленне да людзей». Як у Менску прайшоў пікет Андрэя Дзмітрыева

КА belsat.eu

Hавiны