У прынца Чарльза выявілі каронавірус


У спадчынніка брытанскага прастола прынца Чарльза знойдзены каронавірус, паведамляюць прадстаўнікі каралеўскай сям’і, піша Бі-Бі-Сі.

Прынц Чарльз цяпер знаходзіцца ў самаізаляцыі ў Шатландыі разам з сваёй жонкай. Адметна, што ў жонкі прынца, герцагіні Карнуольскай, каронавірусу не выявілі.

«У яго выяўленыя лёгкія сімптомы, але яго здароўе застаецца добрым, на працягу апошніх некалькіх дзён ён працуе з дому, як звычайна», – сказана ў заяве прадстаўнікоў прынца Чарльза.

Прынц Чарльз, сын каралевы Элізабэт II, першы ў чарзе на брытанскі трон. Яму 71 год.

«Ад каго менавіта прынц заразіўся, усталяваць немагчыма, улічваючы вялікую колькасць мерапрыемстваў, у якіх ён прыняў удзел у апошнія тыдні, выконваючы свае грамадскія абавязкі».

Hавiны
У свеце больш за 400 тысячаў інфікаваных на каронавірус і больш за 18 тысячаў смяротных выпадкаў
2020.03.25 06:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў