24 лістапада ў польскім Глівіцэ адбудзецца фінал міжнароднага дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне». Сёлета ў ім удзельнічаюць выканаўцы з 19 краін.
Беларусь на конкурсе прадстаўляе 14-гадовая Лізавета Міснікава з Менску з рускамоўнай песняй «Пепельный». Яна выйдзе на сцэну сёмай.
23 лістапада па выніках генеральнай рэпетыцыі свае адзнакі ўдзельнікам выставіла прафесійнае журы.
Таксама на сайце junioreurovision.tv ідзе галасаванне гледачоў. Яно спыніцца непасрэдна перад самім канцэртам, які пачнецца а 18:00, і зноў пачнецца на 15 хвілін, калі ўсе песні будуць выкананыя.
Беларусь удзельнічае ў дзіцячым «Еўрабачанні» з 2003 года. Двойчы яе прадстаўнікі станавіліся пераможцамі.
МГ belsat.eu