У Пінску памёр журналіст «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч. Падазраюць каронавірус


У рэанімацыі Пінскай раённай больніцы раніцай 11 красавіка памёр журналіст сайта «Медиа-Полесье» Васіль Мацкевіч.

Васілю Мацкевічу было 46 гадоў.

Васіль Мацкевіч.
Фота: Белсат

Васіль Мацкевіч яшчэ 9 красавіка казаў, што кепска сябе адчувае. Пры гэтым 7 красавіка журналісту рабілі тэст на каронавірус, які накіравалі ў Берасце.

Рэдактару сайта Святлане Гарда пацвердзілі факт смерці ў рэанімацыі. Але пра прычыну смерці адказалі, што гэта медычная таямніца.

Сына журналіста, які кантактаваў з бацькам 3 дні таму, змясцілі ў інфекцыйную больніцу.

Калегі патрабуюць агучыць аналізы Васіля на каронавірус

Медыкі паінфармавалі галоўнага рэдактара рэсурсу «Медиа-Полесье» Святлану Гарда, што будуць праводзіць дэзынфекцыю офісу выдання, нават нягледзячы, што журналісты працавалі аддалена.

«Мне патэлефанавалі з санэпідстанцыі і сказалі, што трэба зрабіць дэзынфекцыю офісу. Я перадала нумар дырэктара. Бо я працую ў Лунінцы, а дырэктар у Пінску і там найбольш сустракаліся журналісты. І дырэктар вырашыў, што дазволіць апрацаванне ў выпадку, калі будуць вынікі аналізаў Васіля і нам патлумачаць навошта дэзынфікаваць. Бо ў санэпідстанцыі проста сказалі, што трэба зрабіць апрацаванне, нібыта яны працуюць на апераджэнне. Таму, калі нам дадуць аналізы, то і мы будзем ведаць», – распавяла «Белсату» Святлана Гарда.

Афіцыйна медыкі паведамляюць, што ў Пінску няма выяўленых выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Hавiны
У Беларусі за содні выявілі 245 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам
2020.04.11 11:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў