У Нідэрландах ужо адбылося тры акцыі салідарнасці з палітвязнямі і ўдзельнікамі пратэстаў у Беларусі.
Першая акцыя адбылася каля беларускага консульства ў Гаазе 20 чэрвеня. У ёй прынялі ўдзел больш за 20 чалавек.
Другая акцыя прайшла 23 чэрвеня на плошчы Дам у Амстэрдаме. Падтрымаць Беларусь выйшлі каля 90 чалавек, яны выстраіліся ў ланцуг з партрэтамі палітвязняў, а потым прайшлі шэсцем па гораду.
Трэцяя акцыя адбылася 25 чэрвеня зноў каля беларускага консульства ў Гаазе – на яе прыйшлі каля 90 чалавек. Удзельнікі акцыі патрабавалі вызвалення палітвязняў і свабодных выбараў у Беларусі. Потым яны прайшлі шэсцем да Палацу Света.
ІІ belsat.eu