У Лідзе зарэгістраваны першы выпадак інфікавання каронавірусам


У Лідзе пацверджаны першы выпадак заражэння чалавека каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта піша bizlida.by.

Як паведамляе крыніца выдання ў Лідскай ЦРБ, адзін з тэстаў пацыентаў даў станоўчы вынік, хворы пераведзены ў інфекцыйнае аддзяленне і атрымлівае неабходнае лячэнне. Гэта мужчына ва ўзросце.

Інфармацыю аб рэгістрацыі выпадку пацвердзілі па тэлефоне ў прыёмнай Лідскага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі.

Па стане на 12 красавіка Міністэрства аховы здароўя паведамляла пра 2 578 зарэгістраваных выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі. 26 чалавек памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў